У Вялікабрытаніі маюць намер паступова забараніць продаж цыгарэт

Цалкам выкараніць курэнне сярод моладзі ў краіне плануюць да 2040 года 

Цалкам выкараніць курэнне сярод моладзі ў краіне плануюць да 2040 года  / pixabay.com

На разгляд брытанскага парламента будзе ўнесены законапраект, які забараняе прадаваць прадукцыю з утрыманнем тытуню людзям, народжаным пасля 1 студзеня 2009 года. Затым штогод мінімальны ўзрост продажу тытуню будзе павышацца на адзін год, "пакуль гэта не распаўсюдзіцца на ўсё насельніцтва краіны", гаворыцца на сайце брытанскага ўрада. Улады разлічваюць, што цалкам выкараніць курэнне сярод моладзі змогуць да 2040 года.

Ініцыятарам законапраекта выступіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак. Ён заявіў ,што "хоча пабудаваць лепшую і больш светлую будучыню для нашых дзяцей", таму мае намер выкараніць небяспечную звычку сярод моладзі. "Дзякуючы гэтым зменам нашы дзеці ніколі не змогуць купіць цыгарэту, што прадухіліць іх прыхільнасць да курэння і абароніць іх здароўе", — сказаў Сунак.

Цяпер Вялікабрытаніі дазволена купляць цыгарэты з 18 гадоў. З-за наступстваў курэння ў краіне, па дадзеных урада, штогод паміраюць каля 64 тысяч чалавек. Яшчэ каля 75 тысяч грамадзян штомесяц звяртаюцца да ўрачоў з хваробамі, якія звязаны з курэннем. Першай краінай, якая ўстанавіла поўную забарону на продаж тытуню для маладых грамадзян, стала Новая Зеландыя. У снежні 2022 года парламент краіны прыняў закон аб пажыццёвай забароне на продаж тытуню ўсім, хто нарадзіўся пасля 1 студзеня 2009 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі