У Вільню прыедзе генеральны сакратар NATO
![Енс Столтэнберг / EPA — ELTA](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/fa0faca0-007c-11ee-810a-55756fbc8f8d.jpg.webp?itok=Ccc0PRlQ)
Енс Столтэнберг / EPA — ELTA
У Літву прыедзе генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг. Яго візіт з'яўляецца часткай падрыхтоўкі да саміта альянса, які пройдзе ў Вільні 11-12 ліпеня. Столтэнберг будзе ў Літве 26-27 чэрвеня. Разам з ім прыедзе кіраўнік Ваеннага камітэта NATO адмірал Роб Баўэр.
У панядзелак у Вільні ў прэзідэнцкім палацы пройдзе сустрэча прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы і Енса Столтэнберга. У той жа дзень яны наведаюць літоўска-нямецкія вайсковыя вучэнні Griffin Storm 2023, якія працягнуцца да 7 ліпеня. З Германіі ў Літву перакінулі каля 1000 вайскоўцаў і больш за 300 адзінак вайсковай тэхнікі, паведамляе Delfi.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.