У Вільні пройдзе канферэнцыя "Новая Беларусь", якую арганізуе Офіс Ціханоўскай

8-9 жніўня ў Вільні пройдзе канферэнцыя "Новая Беларусь", якую арганізуе Офіс Святланы Ціханоўскай (спачатку планаваўся кангрэс). "Мы будзем размаўляць адно з адным адкрыта, паказваць вынікі працы, спрачацца пра рэальныя планы",пішуць арганізатары. У панядзелак з уступным словам выступіць Ціханоўская (пачатак а 12-й гадзіне паводле беларускага часу), запланаваныя дыскусіі, у тым ліку і пра тое, якая рэарганізацыя патрэбная дэмакратычным сілам (будзе анлайн-трансляцыя). Канферэнцыя адбудзецца на фоне разборак у іх асяроддзі. Некаторыя палітыкі крытыкуюць працу Офіса Святланы Ціханоўскай і патрабуюць фінансавы аўдыт аб яго дзейнасці.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў сваім звароце прапануе "не спаборнічаць у стратэгіях, а прыняць палітычнае валявое рашэнне" — стварыць "пераходны Кабінет, як калегіяльны орган нацыянальнай улады Рэспублікі Беларусь, і аб'яднацца вакол гэтага рашэння".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.