У Вільні моладзь зладзіла акцыю "Паўстанцкі ланцуг" (фота)

22 сакавіка ў Вільні, адбылася грамадзянская акцыя “Паўстанцкі ланцуг”. На мерапрыемства, што арганізацыя StudAlliance ладзіла на Лукішскім пляцы, сабралося каля 40 чалавек. Сярод прысутных пераважала моладзь — студэнты ЭГУ, актывісты StudAlliance, БУНТ. Акрамя таго былі мясцовыя беларусы, літоўцы ды палякі. Удзельнікі трымалі партрэты Каліноўскага з лозунгам “За Вашу й Нашу свабоду!” на трох мовах  — беларускай, літоўскай і польскай. Над плошчай луналі беларускія й літоўскія нацыянальныя сцягі. Была разгорнута вялікая расцяжка пад лозунгам “За вашу й нашу свабоду!”.

Акцыя ладзілася ў памяць паўстанцаў 1863 года, а таксама ў абарону памятнага крыжа на Лукішскім пляцы. Па праектах рэканструкцыі плошчы яго мяркуецца знесці.





Фота — StudAlliance

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі