У Вільні беларускія апазіцыянеры абмеркавалі стратэгію сумесных дзеянняў

У Вільні беларускія апазіцыянеры абмеркавалі стратэгію сумесных дзеянняў

У Вільні прадстаўнікі беларускіх апазіцыйных структур абмеркавалі стратэгію сумесных дзеянняў. Яны прадстаўлялі Каардынацыйную раду, Офіс і Кабінет Святланы Ціханоўскай, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, каманду Валерыя Цапкалы, былых сілавікоў і іншыя структуры.

Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, абмяркоўваліся супольныя дзеянні па вызваленні палітвязняў (іх у Беларусі больш за 600), па "ціску на рэжым і правядзенні свабодных выбараў". Удзельнікі нарады дамовіліся дзейнічаць "супольна і ў рамках адзінай стратэгіі".

"Удзельнікі сінхранізавалі сваю дзейнасць у рамках адзінай стратэгіі, вызначылі прыярытэтнасць найбліжэйшых крокаў і зафіксавалі важнасць падрыхтоўкі да агульнанацыянальнага страйку", піша кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі