У Вілейцы прэзентавалі краязнаўчы праект "Шляхамі Вілейшчыны"

У сераду ў Вілейцы адбылася прэзентацыя краязнаўчага праекту "Шляхамі Вілейшчыны". Праект прадстаўляе сабой мультымедыйны дыск, у якім прадстаўлены тэкставыя і графічныя матэр'ялы пра разнастайныя аб'екты Вілейскага раёна. Як паведамляе сайт westki.info, дыск прысвечаны сьветлай памяці трагічна загінулага Віталя Міхайлавіча Кастэнкі.

Падчас прэзентацыі стваральнікі дыску распавялі пра гісторыю ідэі, этапы яе рэалізацыі. Дарэчы, прэзентаваная версія не з'яўляецца канчатковым варыянтам. Дыск будзе ўвесь час папаўняцца новымі матэр'яламі. І стваральнікі заклікаюць усіх ахвочых далучацца да яго напаўнення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі