У Віцебску з'явіцца дзённы стацыянар для пацыентаў у "памежным стане"

Спецыялізаваны дзённы стацыянар на 30 ложкаў неўзабаве з’явіцца ў Віцебску. Абласное ўпраўленне аховы здароўя выдзеліла плошчу пад яго на базе першай гарадской лякарні.

Новы дзённы стацыянар будзе ўяўляць сабой псіхатэрапеўтычную службу для пацыентаў у г.зв. памежным стане. Неабходнасць стварэння падобнай установы выкліканая тым, што ў апошнія пяць год узровень захворванняў дэпрэсіяй ды разнастайнымі парушэннямі памяці прыкметна ўзрастае.

Дарэчы, псіхіятры катэгарычна не раяць змагацца з дэпрэсіяй ўласнымі ці “народнымі” сродкамі. Дзённы стацыянар пачне сваю працу напрыканцы 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі