У Віцебску знайшлі згублены міліцыянтам пісталет

Пісталет Макарава, які згубіў 15 ліпеня супрацоўнік Віцебскага РАУС, знайшоўся ўчора. Ён ляжаў крыху ўбаку ад дарожкі, на якой трэніруюцца спартсмены віцебскай вучэльні алімпійскага рэзерва. Міліцыянты не раскрываюць імя таго, хто знайшоў зброю. Супрацоўнікі вучэльні таксама губляюцца ў здагадках. Маўляў, нейкі хлопец гадоў дваццаці бегаў тут ды знайшоў пакет з пісталетам. Але да хэпі-энда у гэтай гісторыі яшчэ далёка.

Згубленая табельная зброя была знойдзена на тэрыторыі, куды ў працоўны час па службовых абавязках яе гаспадар ездзіць не павінен. Так што можна толькі здагадвацца, хто прынёс яе ў лясны масіў, па якім ідуць бегавыя дарожкі, і як маглі выкарыстаць пісталет Макарава невядомыя за гэтыя некалькі дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі