У Віцебску жанчыну аштрафавалі на 1160 рублёў за цытаванне Бібліі

У Віцебску жанчыну аштрафавалі на 1160 рублёў за цытаванне Бібліі

У Віцебску жанчыну аштрафавалі на 1160 рублёў за цытаванне... Бібліі. На плакаце Валянціны Крыштопенка было напісана "Калі ўладарыць бязбожнік — народ стогне". Міліцыянеры пабачылі яе здымкі ў Telegram і распачалі адміністрацыйную справу па факце "несанкцыянаванага пікетавання". У студзені ў кватэры правялі ператрус, забралі плакат і два тэлефоны. Суддзя Міхаіл Зубеня прыняў рашэнне накласці штраф, паведамляе viciebskspring.org.

Валянціне Крыштопенка 56 гадоў. Яна — яна інвалід першай групы. Летась яе тройчы штрафавалі за ўдзел у мірных пратэстах.

Сваёй віны жанчына не прызнала. У судзе Віцебскага раёна яна заявіла: "Біблія ў Беларусі не забаронена!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі