У Віцебску выставілі “Самую вялікую калекцыю ўсмешак”

Выстава пад назвай “Самая вялікая калекцыя ўсмешак” экспануецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, размешчаным у ратушы.
Тут экспануецца каля чатырохсот фігурак клоунаў з калекцыі заслужанага артыста Расіі Мікалая Чаўнакова.

На “Славянскі базар” стваральнік і кіраўнік “Неверагодна дзіўнага цырка” сваіх усмешлівых клоунаў прывозіць не ўпершыню. Раней такая выстава экспанавалася ў музеі Марка Шагала. Усмешкі клоунаў усіх часоў і народаў Чаўнакоў збіраў больш за 20 гадоў.

“Народныя навіны Віцебска”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі