У Віцебску выпаў град дыяметрам 9 мм

Цыклон, які фармуе надвор'е ў Беларусі, днём 5 чэрвеня зноў выклікаў навальніцу, град і парывісты вецер.

Ва ўсіх абласцях, за выключэннем Гомельскай і Магілёўскай, месцамі прайшоў град. Найбольш буйным ён быў у Віцебску (9 мм) і Івацэвічах Брэсцкай вобласці (8 мм).
Парыў ветру да 19 м/с зафіксаваны ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць), да 18 м/с — у Кастрычніцкім (Гомельская). Найбольшая колькасць ападкаў выпала ў Слуцку (Мінская) — 14 мм, або 14 літраў вады на квадратны метр тэрыторыі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі