У Віцебску таксіст гандляваў непаўналетнімі дзяўчатамі

8 кастрычніка віцебскія праваахоўныя органы затрымалі 34-гадовага суценёра, які прапаноўваў мужчынам сэкс-паслугі непаўналетніх дзяўчат.
Дзве дзяўчыны, што працавалі на яго – непаўналетнія навучэнкі ПТВ. Дзяўчаты прыехалі ў Віцебск на вучобу і вырашылі паралельна падзарабіць. Суценёра затрымалі на гарачым, калі ён прывёз дзяўчат да кліента.

Дарэчы, абедзве знаходзіліся ў стане наркатычнага ап’янення. Суценёр таксама меў пры сабе пакет з марыхуанай. Цяпер ён арыштаваны і ў хуткім часе будзе прыцягнуты да адказнасці. Яго непаўналетнія “падапечныя” выступаюць сведкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі