У Віцебску рыхтуецца квартал Марка Шагала

Завяршылася перадпраектная падрыхтоўка да стварэння ў Віцебску квартала Марка Шагала. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў архітэктар Леанід Левін. Увагу вядомага архітэктара і яго творчай групы прыцягнула гістарычная частка Віцебску — вуліца Пакроўская і прылеглае да яе наваколле. Гэтае месца знакамітае тым, што тут нарадзіўся Марк Шагал, а ў бацькавай хаце мастака, якая захавалася да нашых дзён, створаны музей.

Па задуме Леаніда Левіна, гэтая частка горада павінна нагадваць пра жыццё і творчасць вялікага майстра, развіваць ідэі авангарднага мастацтва і стаць турыстычнай "разынкай" Віцебска.

Архітэктар прапаноўвае тры чэргі рэалізацыі праекту. На першай стадыі прадугледжана ўзнаўленне вуліцы Пакроўскай у стылі пачатку ХХ стагоддзя. Побач з домам-музеем Шагала з'явяцца сувенірныя крамы, невялікі гатэль. Пасля рэалізацыі другой і трэцяй чаргі ў квартале павінны працаваць крамы, кавярні, цэнтр сучаснага мастацтва з выстаўнай залай і мастацкай школай. Па папярэдніх разліках, агульны кошт праекту складзе каля $200 млн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі