У Віцебску рабочы з заточкай спрабаваў вярнуць запазычанасць па зарплаце

У Віцебску рабочы будаўнічага прадпрыемства, узброены металічнай заточкай, спрабаваў вярнуць запазычанасць па зарплаце. Ён хацеў скрасці з офіса манітор, прыстаўку камер відэаназірання, калькулятар і мабільныя тэлефоны, якія належаць двум работнікам прадпрыемства. Аднак спрабацавала трывожная сігналізацыя, на месца прыехаў нарад аховы, які затрымаў мужчыну.

Як інфармуе sputnik.by, у дачыненні рабочага распачатая крымінальная справа. Артыкул — "разбой" (ч. 1 арт. 207 КК). Вядома, што падазраванаму 54 гады.