У Віцебску пасля навальніцы загарэўся слуп (відэа)

У Віцебску пасля навальніцы загарэўся слуп (відэа)

У Віцебску пасля навальніцы загарэўся размеркавальны шчыт на слупе. Здарэнне адбылося 19 ліпеня на вуліцы Кірава. З-за ўзгарання быў абясточаны ўчастак электрасетак. БЕЛТА інфармуе, што паводле папярэдніх дадзеных яго прычынай стала кароткае замыканне сілкавання кантактнай сеткі тралейбуса. У яе патрапіла вада. На месцы працавалі спецыялісты.

Дождж з навальніцай абрынуўся на Віцебск у чацвер пасля абеду. Былі падтопленыя некаторыя вуліцы і гандлёвыя аб'екты, Полацкі і Смаленскі рынкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі