Вы тут

У Віцебску палітвязня Андрэя Новікава асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі

Андрэй Новікаў / vitebskspring.org

У Віцебску палітвязня Андрэя Новікава асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму. Такое рашэнне ў чацвер прыняў суд Кастрычніцкага раёна, паведамляюць праваабаронцы. Новікава прызналі вінаватым па двух артыкулах КК: у "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь".

Палітвязень прызнаў сваю віну толькі ў незаконным перасэчэнні мяжы. А вось змову з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам з мэтай "арганізацыі масавых беспарадкаў" не прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.