У Віцебску пабудуюць пацучыны гарадок

У Віцебску ў мясцовым заапарку ў год Пацука пабудуюць пацучыны гарадок. Адмыслова для пацукоў у вальеры пабудуюць дамкі з пераходамі, мосцікамі
і лесвіцамі. Дырэктар заапарку Аляксей Андрэйкаў кажа, што гэтыя жывёлы
«могуць многаму навучыць людзей» і яны яму «даволі сімпатычныя»,
паведамляе БЕЛТА.