У Віцебску невідушчыя добраўпарадкавалі мясцовы парк Тысячагоддзя

Пяцьдзесят дрэваў пасадзілі сёння ў віцебскім парку Тысячагоддзя інваліды па зроку. Ў акцыі ўзялі удзел каля трыццаці чалавек, частка з якіх - зусім сляпыя людзі. Садзіць дрэвы ім дапамагалі вайскоўцы з 103-й мабільнай брыгады. На месцы правядзення акцыі прысутнічала нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Далучыцца да добраўпарадкавання горада невідушчыя вырашылі самі. Звярнуліся ў гарвыканкам, які дапамог набыць саджанцы бярозы ды клёна. Інваліды маюць намер даглядаць свае дрэвы.

Паводле старшыні віцебскага таварыства інвалідаў па зроку Аляксандра Дубко, гэта адзіная ў Беларусі алея, пасаджаная невідушчымі. Выключэнне - спецыялізаваны санаторый для інвалідаў па зроку пад Мінскам, дзе сляпыя таксама саджаюць дрэвы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі