У Віцебску ледзь не затануў экскаватар (фота)

У Віцебску сёння зранку, прыкладна а 5 гадзіне паваліўся і амаль затануў экскаватар, які працаваў у рэчышчы Дзвіны насупраць вусця Віцьбы, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска.  Машына агароджвала вусце Віцьбы насыпам для таго, каб потым яго расчысціць. Паводле адной з версій сведкаў, ён мог наехаць на не пазначаную на картах падводную яму, што і стала прычынай перакульвання.

Пасля абеду экскаватар пры дапамозе двух бульдозераў усталявалі ў адносна вертыкальным палажэнні, аднак ён застаецца часткова затопленым.












Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі