У Віцебску ідзе выстава здароўя, дзе можна ўбачыць пчол, п'явак і кілбасу

Другая спецыялізаваная выстава пад назвай “Віцебшчына — за здаровы лад жыцця” праходзіць у гэтыя дні. З пункту гледжання наведніка, арганізатары хутчэй прапагандуюць метады лячэння, чым здаровы лад жыцця. Не, плакатаў накшталт “Кінь цыгарэту — атрымай цукерку” тут зашмат, сэкс у прэзерватыве таксама прапагандуецца. Але аб разнастайных, традыцыйных ці не, сістэмах аздараўлення інфармацыі амаль няма. Затое вахту нясуць лекары — ад анколага да вуха-горла-носа. Таксама можна памераць ціск, пакаштаваць вітаміннага напою ці зрабіць пяцімінутны масаж “ад стрэсу”.  Лекар-апіятэрапеўт прынёс шкляны “вулей” з пчоламі, а гірудатэрапеўт — дзвюх п’явак.

Пчолы і п'яўкі на выставе



Моладзь збірае “антытытунёвыя” пазлы ды карцінкі з кубікаў на хуткасць. Прыз — тая самая цукерка.





Але збольшага агітацыя за здаровы лад жыцця пераскоквае на звыклую кружэлку “Купляйце беларускае!” Гандлююць аздараўляльнымі каўбасамі ды кумпякамі, вітамінізаванымі яйкамі, булкамі ды кандытарскімі вырабамі (мабыць, антыцэлюлітнымі). Нават адзін з вінзаводаў прывёз на выставу... араматызаваныя чаі ды вялізныя мяхі з кменам.





Фота аўтаркі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі