У Віцебску дзве жанчыны абрабавалі 28-гадовага мужчыну

28-гадовага мужчыну абрабавалі ўначы ў Віцебску дзве жанчыны. Хуліганкі ўжылі супраць яго фізічную сілу і забралі пачак цыгарэт ды 7 тысяч рублёў. Пацярпелы звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Неўзабаве былі затрыманыя жанчыны 28 і 34 гадоў, прычым адна з іх раней ужо была асуджаная за рабунак.

Скрадзенае мужчыне вярнулі. Супраць хуліганак распачатая крымінальная справа, паведамляюць "Народныя навіны Віцебску".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі