У Віцебску амапаўцы чатыры гадзіны адгаворвалі мужчыну ад суіцыду

У Віцебску амапаўцы чатыры гадзіны адгаворвалі мужчыну ад суіцыду

У Віцебску супрацоўнікі АМАП чатары гадзіны вялі перамовы з мужчынай, які хацеў здзейсніць суіцыд. Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім Тэлеграм-канале, у міліцыю паступіла інфармацыя ад відавочцаў, што на 9 паверсе ў доме на праспекце Люднікава ў акне балансуе мужчына.

На месца накіравалі нарады міліцыі, МНС і хуткую дапамогу. 55-гадовы мужчына пагражаў скокнуць з акна і такім чынам звесці рахункі з жыццём. Ён стаяў на вузкім выступе, прыхінуўшыся спінай да сцяны. Падысці да яго незаўважна было немагчыма.

Тады амапаўцы пачалі размаўляць з ім, спрабуючы адгаварыць ад такога кроку. Перамовы доўжыліся амаль чатыры гадзіны. За гэты час мужчына распавёў пра сябе, сказаў, што выпадкова зайшоў у гэты пад'езд, але не змог назваць прычыну, якая штурхнула яго на спробу суіцыду.

У выніку ён пагадзіўся спусціцца і сустрэцца з медыкамі для атрымання псіхалагічнай дапамогі. Мужчына быў цвярозы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі