У Віцебску адкрыўся Музей Кіно

У дзень 110-годдзя са дня першага кінасеанса ў Віцебску з'явіўся яшчэ адзін музей. Вядома ж, музей кіно. Размясціўся ён у двух невялікіх пакоях у Доме кіно.
Сярод экспанатаў — патэфон, які знайшлі недзе ў сутарэннях Дома кіно, дзе ў 1905 годзе знаходзіўся кінатэатр "Рэкорд", піяніна, на якім калісьці граў тапёр, а таксама кінапраектар, на якім можна "пракруціць" плёнку з першай паловы мінулага стагоддзя.

Настальгію выклікае калекцыя "артыстаў" — паштовак савецкіх часоў з выявамі зорак кінематографа. Дарэчы, гэта асабістая калекцыя адной з супрацоўніц Дома кіно. Некалькі соцень паштовак яна сабрала яшчэ дзяўчынкай, а цяпер ахвяравала калекцыю музею.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі