У Віцебску аблілі чырвонай фарбай "міліцэйскія" банеры, затрымалі трох чалавек

У Віцебску аблілі чырвонай фарбай "міліцэйскія" банеры, затрымалі трох чалавек

У Віцебску аблілі чырвонай фарбай два банеры з выявамі супрацоўнікаў ДАІ, затрымалі трох чалавек — 29-гадовага мужчыну і двух жанчын ва ўзросце 34 і 47 гадоў. Як паведамляе прэс-служба МУС, страты склалі больш за 600 рублёў. Праз два дні падазраваных у правядзенні акцыі знайшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. У іх прайшлі ператрусы.

Распачатая крымінальная справа за псаванне маёмасці. Праваабаронцы пішуць, што гэта артыкул 341 КК "Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці". Максімальнае пакаранне па ім — да трох гадоў зняволення. Як паведамляе viciebskspring.org, 8 верасня былі адначасова, але паасобку затрыманыя жыхары Віцебска Юлія Лабунова, Святлана Гуркоўская і Арцём Латышаў. Падчас ператрусаў нічога "забароненага" не знайшлі толькі ў Лабуновай — яна на волі. Гуркоўская і Латышаў змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі