У Віцебскай вобласці ратуюць папуляцыю рэдкага вадзянога моху

У межах Дзяржаўнай праграмы будаўніцтва гідраэлектрастанцый 2011-2015 гадоў, на рацэ Заходняя Дзвіна запланавана будаўніцтва Віцебскай ГЭС.

У адпаведнасці з праектам да яго прадугледжана перасадзіць дзікарослыя расліны, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу. У тым ліку і вадзяны мох цынклідотус дунайскі.

Адзінае ў краіне месцазнаходжанне вадзянога моху — даламітавыя парогі бліз пасёлка Руба. Гэта таксама і адзінае месца знаходжання расліны ва Усходняй Еўропе. Як паказаў досвед, гэты від адназначна знікне пасля запаўнення Віцебскага вадасховішча, і гэты арэал будзе незваротна згублены.

Гэты від можна паспрабаваць выратаваць. Для гэтага неабходна аскепкі даламітавых скалаў, зарослых цынклідотусам, дастаць з рэчышча ракі з дапамогай тэхнікі і перамясціць на прымальны альтэрнатыўны ўчастак з падобнымі ўмовамі (участкі падабраныя вышэй створа плаціны і на р. Аўсянка ў Гарадоцкім раёне), паведамляе minsknews.by.

Перасадка праводзіцца пад кантролем Віцебскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Фота: yurchak.bloger.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі