У пятніцу ў Беларусі будзе ад +14 да +20

Вясна, ілюстрацыйнае фота

Вясна, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 12 красавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні ўмераны. Зранку і ўдзень вецер чакаецца парывісты, месцамі моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +14...+20. 

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі