26 лютага ў Віцебскай вобласці электрычнасць знікала ў сотнях населеных пунктаў. Як паведамляе vitebsk.energo.by, асноўная прычына — моцны снег і вецер, якія ламалі дрэвы і іх галіны, а тыя падалі на лініі электраперадачы. Найбольш ад стыхіі пацярпелі Полацкі, Лепельскі, Бешанковіцкі, Ушацкі, Шумілінскі, Гарадоцкі і Расонскі раёны.
У ліквідацыі наступстваў непагадзі працавалі 140 энергетыкаў і 36 адзінак тэхнікі. На раніцу 27 лютага адноўлена электразабеспячэнне больш чым 260 населеных пунктаў Віцебшчыны.


