Вы тут

У Верхнядзвінску мужчына скраў пярсцёнак і з'еў яго

sk.gov.by

38-гадовы жыхар Верхнядзвінска 3 красавіка прыйшоў у госці да сваёй знаёмай. Пасля распіцця спіртных напояў 29-гадовая дзяўчына адлучылася. У гэты час мужчына забраў пярсцёнак і знік, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту.

Дзяўчына выявіла прапажу і паведаміла пра яе ў міліцыю. Мужчыну затрымалі. Падчас медыцынскага агляду флюараграфія паказала, што пярсцёнак знаходзіцца ў страўніку падазраванага. Мужчыну заключылі пад варту.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.