У Ваўкавыску ў таксіста-нелегала забралі ўжо трэцяе аўто

У Ваўкавыску ў таксіста-нелегала забралі ўжо трэцяе аўто

У Ваўкавыску ў таксіста-нелегала забралі ўжо трэцяе аўто. Парушальніка, які займаўся пасажырскімі перавозкамі без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, выявіла раённая падатковая інспекцыя. Мужчына падвозіў пасажыраў з Ваўкавыска да гарадскога пасёлка Рось, калі яго злавілі метадам кантрольнай закупкі.

Таксісту-нелегалу выставілі да выплаты адзіны падатак у пяціразовым памеры (410 рублёў). Таксама быў арыштаваны аўтамабіль, кошт якога складае 8000 рублёў, паведамляе інспекцыя МПЗ па Ваўкавыскім раёне.

Выявілася, што эканамічны суд Гродзенскай вобласці ўжо пяць разоў прыцягваў грамадзяніна да адміністратыўнай адказнасці за нелегальнае таксаванне, прычым два апошнія разы — з выкарыстаннем меры спагнання ў выглядзе канфіскацыі аўтамабіляў.

За апошняе парушэнне суд даў мужчыне 420 рублёў штрафу і пастанавіў канфіскаваць ужо трэцяе аўто.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі