У Ваўкавыску падчас руху загарэўся аўтобус з дзецьмі

Ратавальнікі на месцы здарэння / grodno.mchs.gov.by
Ратавальнікі на месцы здарэння / grodno.mchs.gov.by

У Ваўкавыску падчас руху загарэўся аўтобус з дзецьмі. Здарэнне адбылося каля 9-й гадзіны раніцы 11 студзеня. Кіроўца, калі заўважыў узгаранне, спыніў яго і высадзіў пасажыраў, пасля чаго пачаў самастойна змагацца з агнём з вогнетушыцелем у руках. Тым часам настаўніца выклікала ратавальнікаў.

Як паведамляе прэс-служба МНС, у салоне аўтобуса, акрамя педагога, былі трое школьнікаў. Ніхто з іх не пацярпеў. Мяркуецца, што аўтобус загарэўся з-за кароткага замыкання электраправодкі.

У Ваўкавыску падчас руху загарэўся аўтобус з дзецьмі
https://volkovysknews.by/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі