У Ваўкавыскай міліцыі не спадабалася газета "Электрычка"

У Ваўкавыску за распаўсюд газеты кампаніі "Гавары праўду!" у міліцыю трапіў грамадскі актывіст Віталь Гуляк.  Хлопца затрымалі ў вагоне цягніка Баранавічы-Гродна, дзе Віталь раздаваў пасажырам спецвыданне для дачнікаў "Электрычка". У яго пры сабе было 35 асобнікаў газет. Грамадскага актывіста даставілі ў аддзяленне міліцыі і склалі на яго пратакол затрымання і вобшуку. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі