У Варшаве адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы
8 верасня ў Варшаве адбылося святочнае шэсце ў гонар беларускай перамогі ў бітве пад Оршай.
Удзельнікі мерапрыемства з бела-чырвона-белымі сцягамі і
нацыянальнай сімволікай сабраліся а 17 гадзіне каля помніка Шарлю дэ
Голю ў цэнтры польскай сталіцы і зладзілі шэсце да памятнай шыльды
генерала Станіслава Булак-Булаховіча.

Арганізатарам акцыі ўжо чацвёрты год запар выступае аб'яднанне "Беларуская Нацыянальная Памяць".

Гаворыць адзін з арганізатараў акцыі Анатоль Міхнавец:
"Мы
сабраліся, каб ушанаваць памяць беларускіх ваяроў, усіх, хто 8 верасня
1515 г. са зброяй у руках бараніў сваю Бацькаўшчыну. І мы робім
традыцыйнае шэсце ад помніка Шарлю дэ Голю да таго месца, дзе загінуў
беларускі ваяр Булак-Булаховіч".

Шэсце
было запачаткаванае студэнтамі праграмы імя Кастуся Каліноўскага, але
прыйшлі і беларусы, якія жывуць у Варшаве, і палякі, якія падтрымліваюць
нас у змаганні за незалежнасць.

Паводле Анатоля Міхнаўца, фармат мерапрыемства трэба змяняць, бо з кожным годам у падобных шэсцях удзельнічае ўсё менш людзей.

Каля
шыльды Булак-Балаховіча прысутныя ўшанавалі памяць беларускіх ваяроў
хвілінай маўчання і выслухалі Анатоля Міхнаўца, які распавёў пра
беларускія вайсковыя традыцыі.


Фота Дашы Форман