У Варонежы пасажырскі цягнік сутыкнуўся з грузавым

Сутыкненне пасажырскага цягніка Чалябінск-Сімферопаль і грузавога саставу адбылося ў Варонежы. Пра гэта паведаміў прадстаўнік прэс-службы Цэнтральнага рэгіянальнага цэнтра МНС Расіі. Па інфармацыі выратавальнікаў, у выніку аварыі пацярпелі сем чалавек, адзін з іх — дзіця.

Усе пацярпелыя накіраваныя ў лякарню. Сутыкненне адбылося паміж станцыямі Ліскі і Валуйкі. У грузавога цягніка адбыўся сход двух вагонаў.

Пакуль невядома, ці ёсць сярод пацярпелых грамадзяне Беларусі.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі