У Туркменістане заўтра адбудуцца прэзідэнцкія выбары

За пост новага прэзідэнта Туркменістана, выбары якога пройдуць заўтра, будуць змагацца шэсць прэтэндэнтаў. Іх кандыдатуры былі ўхваленыя на пазачарговым пасяджэнні Народнай Рады, скліканай у экстраным парадку 26 снежня мінулага года ў сувязі з раптоўнай смерццю Сапармурата Ніязава.

Сярод прэтэндэнтаў часовы выканаўца абавязкаў прэзідэнта Гурбангулы Бердымухамедаў і намміністра нафтагазавай прамысловасці і мінеральных рэсурсаў Ішангулы Нурыеў.

З моманту рэгістрацыі ў ЦВК кандыдаты маюць права выступаць у перадвыбарных зборах, нарадах, паседжаннях, СМІ. У дзень выбараў агітацыя забароненая.

Падчас перадвыбарнай кампаніі ўсе кандыдаты заявілі аб падтрымцы курсу першага прэзідэнта ва ўнутранай і знешняй палітыцы.

Паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі