У Туркменістане забаранілі слова "каранавірус", прэзідэнт раіць паліць траву

У Туркменістане забаранілі слова "каранавірус", прэзідэнт раіць паліць траву

У Туркменістане забаранілі слова "каранавірус". Каб схаваць інфармацыю пра пандэмію, яго выключылі з выкарыстання ў мясцовых СМІ, паведамляе lenta.ru са спасылкай на праваабаронцаў. З'явілася інфармацыя, што людзі ўжо баяцца нават гаварыць пра каранавірус, а за з'яўленне ў грамадскім месцы ў медыцынскай павязцы могуць арыштаваць (ды і купіць іх немагчыма).

Раней Туркменістан закрыў свае межы, спыніў авіязносіны з іншымі краінамі, была ізалявана сталіца, уведзена абмежаванне на перасоўванне грамадзян паміж асобнымі рэгіёнамі. Насельніцтву пра сітуацыю з каранавірусам нічога не паведамляюць. Паводле афіцыйнай інфармацыі, заражаных няма зусім! А прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў параіў змагацца з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 народнымі сродкамі. І па ўсёй краіне пачалі паліць спецыяльную сухую траву, паведамляе rus.azathabar.com.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі