У Турцыі яшчэ шукаюць чатырох беларусаў. Яны не выходзяць на сувязь пасля нядаўніх землятрусаў, піша БЕЛТА са спасылкай на беларускае пасольства ў гэтай краіне. Сярод зніклых трое дзяцей. Двое з іх разам з маці жылі ў горадзе Кахраманмараш.
Тым часам памёр муж Аляксандры Акпінар — беларускі, якая пацярпела падчас землятрусу ў Турцыі. Іх маленькага сына дагэтуль шукаюць.
На тэрыторыі раёнаў Турцыі, якія пацярпелі ад землятрусаў, жыве 53 грамадзяніны Беларусі.
Колькасць загінулых падчас землятрусаў у Турцыі і Сірыі набліжаецца да 9 тысяч чалавек.