У Турцыі разбіўся аўтобус з украінскімі турыстамі

Трое ўкраінскіх грамадзян шпіталізаваныя пасля дарожна-транспартнага здарэння ў Анталіі. 18 ліпеня ў 10.00 на горнай дарозе каля Кемера пасажырскі аўтобус, які перавозіў групу турыстаў (каля 20 чалавек, у тым ліку 10 грамадзян Украіны), сутыкнуўся з грузавіком.

Пацярпелі трое ўкраінскіх грамадзян. Цяпер усе яны пачуваюцца здавальняюча.

Сямёра іншых украінцаў, якія трапілі ў ДТЗ, таксама мінулі медыцынскае абследаванне і цяпер атрымліваюць рэабілітацыйную дапамогу ў гатэлях Турцыі.

"Газета.ру"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі