У тунэлі мінскага метро зламаўся цягнік?

Як паведамляе партал tut.by, відавочцы кажуць, што цягнікі па лініі хадзілі з большымі інтэрваламі — замест 5 хвілін — 7-10. На некаторых станцыях ("Каменная горка", "Маладзёжная", "Трактарны завод", "Пралетарская") цягнікі стаялі па 6-8 хвілін, людзей сабралося шмат.


Нібыта, на перагоне зламаўся адзін з цягнікоў і яго буксіравалі ўручную. Праз гэта і ўзніклі праблемы з рухам. Аднак дзяжурны аддзела ўнутраных спраў метрапалітэна паведаміў tut.by, што ніякіх паломак не здаралася і метро працуе ў нармальным рэжыме.

У мінскім метро ўзмацняюць кантроль за перасоўваннем сваіх супрацоўнікаў

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі