У мінскім метро ўзмацняюць кантроль за перасоўваннем сваіх супрацоўнікаў

Пункты кантроля з'явяцца ў месцах прахода працаўнікоў у службовыя памяшканні. Прайсці праз іх зможа толькі супрацоўнік метрапалітэна, які мае спецыяльны білет. Без яго нельга будзе патрапіць у блок службовых памяшканняў.


Агенцтва "Минск-новости" адзначае, што мэта гэтага новаўвядзення — "павышэнне ступені тэхнічнай абароненасці аб'ектаў метро ад несанкцыянаванага пранікнення", а таксама кантроль за перасоўваннем персанала, які працуе на станцыях. Пакуль сістэмы кантроля доступа ўстаноўленыя толькі на сямі станцыях ("Уручча", "Барысаўскі тракт", "Плошча Перамогі", "Плошча Якуба Коласа", "Грушаўка", "Міхалова", "Пятроўшчына"), на іншых яны з'явяцца да канца года.


Нагадаем, у 2011 годзе ў метро пранікла група фатографаў-руфераў з Расіі і Украіны. Яшчэ раней на адну са станцый метро ўначы зайшла група моладзі — на ўваходзе іх ніхто не спыніў. Усё гэта адбывалася пасля тэракту на станцыі "Кастрычніцкая".

У інтэрнэце з'явіліся здымкі вагона, пацярпелага ад выбуху ў метро

Фота — minsknews.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі