Вы тут

У Светлагорску за продаж лекаў затрымалі сядзелку і яе знаёмага (фота, відэа)

gomel.mvd.gov.by

У Светлагорску аператыўнікі наркакантролю затрымалі двух чалавек за продаж таблетак, паведамляе прэс-служба МУС. 

Міліцыянты атрымалі інфармацыю, што 31-гадовы мужчына спрабуе прадаць лекі "Трамадол". Гэта псіхатропны апіёідны анальгетык, які прадаецца толькі пад кантролем і прызначаны для цяжкахворых людзей.

Светлагорца затрымалі пасля продажу 46 капсул і 5 ампул "Трамадола". Высветлілася, што лекі для продажу яму перадала 43-гадовая жыхарка Светлагорску. 

Пасля яе затрымання аператыўнікі высветлілі, што жанчына прывезла лекі яго з Пухавіцкага раёна Міншчыны. Яна працавала там сядзелкай пры пенсіянерцы, хворай на рак. Пасля смерці жанчыны сядзелка забрала лекі з сабой, а дома вырашыла прадаць з дапамогу знаёмага.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт для прававой ацэнкі.