У Светлагорску святар з “відавочнымі прыкметамі ап’янення” трапіў у ДТЗ

У Светлагорску святар з “відавочнымі прыкметамі ап’янення” трапіў у ДТЗ

У Светлагорску праваслаўны святар з “відавочнымі прыкметамі ап’янення” трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне. Адбылося яно 25 лютага каля 10-й раніцы. На скрыжаванні вуліц Шасэйная і Авіяцыйная “Дэу Нэксія” стукнулася ў заднюю частку “Мэрсэдэса”, паведамляе ranak.by.

Ніхто з кіроўцаў не пацярпеў, але выратавальнікі і Дзяржаўтаінспекцыя апынуліся на месцы здарэння даволі хутка. Інспектару ДАІ падалося, што ў кіроўцы “Дэу” — праваслаўнага бацюшкі са Светлагорскай епархіяльнай акругі — меліся відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення. Але ад праходжання медыцынскага дагляду святы айцец адмовіўся, чым афіцыйна пацвердзіў, што быў нападпітку. 

Бацюшку пагражае да 7 млн 350 тысяч рублёў штрафу і пазбаўленне правоў кіроўцы на 3 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі