У Светлагорску невядомы рэжа колы аўтамабіляў з георгіеўскай стужкай

У Светлагорску невядомы рэжа колы аўтамабіляў з георгіеўскай стужкай

Светлагорская міліцыя кажа пра невядомага зламысніка, які рэжа або праколвае колы ў аўтамабілях, пакінутых каля дома. Ад 5 чэрвеня па цяперашні час у горадзе зафіксавана каля дзесяці такіх выпадкаў, паведамляе ranak.by са спасылкай на аператыўнага ўпаўнаважанага Светлагорскага РАУС Аляксандра Пятрушкіна. Вядомы нават выпадак, калі зламыснік проста скакаў па машыне, пашкодзіўшы яе.
 
Міліцыя падкрэслівае, што для сваіх дзеянняў зламыснік выбірае аўтамабілі, на якіх прымацаваная георгіеўская стужка. Апошні інцыдэнт адбыўся 18 чэрвеня: у аўтамабілі пракалолі ўсе колы.
 
Міліцыянты рэкамендуюць у гэтай сітуацыі карыстацца ахоўнымі стаянкамі, пакідаць машыны ў гаражах або не выключаць на ноч рэгістратар, калі ён ёсць у наяўнасці.
 
Пасля падзеяў на ўсходзе Украіны георгіеўская стужка многімі стала ўспрымацца як сімвал расійскай агрэсіі. Дарэчы, улады Беларусі да Дня Перамогі прапагандуюць чырвона-зялёную стужку з кветкай яблыні пасярэдзіне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі