У Светлагорску не дазволілі пікет супраць невыканання правоў інвалідаў

Пікет супраць невыканання правоў інвалідаў збіраўся правесці ў Светлагорску грамадскі актывіст інвалід I групы Юрый Ляшэнка. Акцыя мусіла адбыцца 22 лістапада на цэнтральнай плошчы горада, аднак чыноўнікі не далі дазволу. Яны патлумачылі, што правядзенне пікета ў гэтым месцы забараняецца. Такія акцыі можна праводзіць толькі ў парку на ўскраіне горада, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, Юрый Ляшэнка збіраўся пратэставаць супраць невыканання правоў інвалідаў пры капітальным рамонце з элементамі мадэрнізацыі жылога двухпавярховага дома па вуліцы Леніна. Паводле слоў актывіста, рамонт ідзе два гады, са шматлікімі парушэннямі. Ён збіраецца абмеркаваць адмову чыноўнікаў з юрыстамі і працягваць змагацца за свае правы.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі