У Светлагорску чыноўніка аховы прыроды злавілі на фіктыўных пратаколах

Ужо былы намеснік начальніка міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выпісваў фальшывыя адміністрацыйныя пратаколы, каб завысіць паказчыкі працы. Ён складаў пратаколы за парушэнне правілаў нарыхтоўкі, збору або закупкі грыбоў і іншых дзікарослых раслін на рэальных людзей. Пры гэтым людзі нават і не падазравалі, што з'яўляюцца правапарушальнікамі. Некаторыя з пратаколаў былі складзеныя на грамадзян, якія з'яўлялюцца інвалідамі і ледзь перамяшчаюцца.



Сапраўдных парушальнікаў правілаў рыбнай лоўлі былы намеснік не караў. Ён патрабаваў даваць пашпартныя звесткі іншых грамадзян. Парушальнікі знаходзілі такіх сярод сваіх знаёмых або асоб, што сацыяльна дэградавалі, і плацілі за іх нязначныя грошы. Такая схема ўсіх задавальняла: чыноўнік лёгка ствараў бачнасць актыўнай працы, а рэальныя правапарушальнікі сыходзілі ад значных штрафаў.



Цяпер на чыноўніка пачалі крымінальную справу за злоўжываннея ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Следчыя высвятляюць усіх асоб, што нібыта ўчынілі парушэнні, паведамляе прэс-служба гомельскай міліцыі.



Фота — torange.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі