У светлагорскім басейне ледзь не патануў другакласнік

У светлагорскім басейне ледзь не патануў другакласнік

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў першай палове дня ў суботу, 27 траўня, у басейне дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Як паведамляе ranak.by, там ледзь не патануў другакласнік, які прыйшоў на заняткі. 

Па словах начальніка Светлагорскай выратавальнай станцыі Алега Цімахоўцава, дзевяцігадовы хлопчык плаваў у масцы з трубкай. У нейкі момант у яе, як мяркуецца, трапіла вада, хлопчык захлынуўся і стаў тануць. 

У каментары БЕЛТА спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах" Уладзімір Акулін паведаміў, што трэнер, які прывёў дзяцей на трэніроўку, папрасіў іншага школьніка дастаць аднагодка з басейна. Каліў дзіцяці гэта не атрымалася, то на дапамогу прыйшоў адзін з трэнераў па плаванні: ён падняў хлопчыка з глыбіні 2,5 м.

На месца здарэння выклікалі медыкаў "хуткай дапамогі". Медыкі даставілі пацярпелага хлопчыка ў рэанімацыю Светлагорскай цэнтральнай раённай лякарні. 

Стан хлопчыка ацэньваецца як стабільна цяжкі.

У сітуацыі разбіраюцца супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі