У светлагорскай кватэры загарэўся гіраскутар, пастаўлены на зарадку (фота)

У светлагорскай кватэры загарэўся гіраскутар, пастаўлены на зарадку (фота)

Светлагорскія ратавальнікі 19 сакавіка каля 18-й гадзіны атрымала паведамленне пра пажар у адной з кватэраў шматкватэрнага дома, паведамляе ranak.me

Высветлілася, што там загарэўся гіраскутар, пастаўлены на зарадку. У кватэры ў гэты час была толькі 10-гадовая дзяўчынка. Яна не разгубілася і паклікала на дапамогу суседзяў. Дарослыя справіліся з з агнём яшчэ да прыезду ратавальнікаў.

Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, агледзелі дзіця: дзяўчынка не пацярпела.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі