Вы тут

У судзе па "справе Коржыча" зачыталі матэрыялы справы

Фота: Еўрарадыё

Ужо месяц у Мінску разглядаюць крымінальную справу аб гібелі 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах. Абвінавачванне выстаўлена тром сяржантам: Яўгену Бараноўскаму, Ягору Скуратовіч і Антону Вяжэвічу. На мінулым тыдні ў якасці сведак у судзе выступілі медыкі, якія працавалі з Коржычам, калі ў яго пачаліся праблемы са здароўем. Псіхіятры ўпэўнены: у Аляксандра не было схільнасці да здзяйснення суіцыду.

Цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў пятлі ў падвале медыцынскай роты вайсковай часткі 3 кастрычніка 2017 года. Ён правісеў ў пятлі тыдзень. У салдата былі звязаны ногі, а на галаву надзетая майка. Расследванне гучнай справы доўжыўся паўгода, разглядаліся тры версіі гібелі. У красавіку 2018 года Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці салдата ў гэтую версію не верыць, а пацярпелыя салдаты кажуць, што ў Аляксандра Коржыча не было прычын зводзіць рахункі з жыццём.