У судзе над экс-старшынёй Гомельскага гарвыканкама — перапынак

4 лютага ў працэсе абвешчаны перапынак на няпэўны тэрмін, інфармуе БелаПАН. З такім хадайніцтвам выступіў бок абвінавачання. Прычыны такога хадайніцтва не паведамляюцца.



На лаве падсудных акрамя Піліпца знаходзяцца дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Гомеля Ігар Адарчанка, яго намеснік па эканоміцы і фінансах Валерый Барысевіч, начальнік жыллёва-інвестыцыйнага аддзела Антаніна Зелянок і начальнік планава-дагаворнага аддзела Ала Нізкоўская. Піліпца і Нізкоўскую трымаюць пад вартай у Магілёўскім СІЗА.



Па звестках Следчага камітэта, абвінавачаныя ў верасні-кастрычніку 2011 года незаконна размеркавалі паміж сабой, сваімі сваякамі, блізкімі і знаёмымі кватэры ў шматкватэрных жылых дамах. Частка жылых памяшканняў была аформленая на падстаўных асоб.



Сам Піліпец абвінавачанняў не прызнае.



Фота — kp.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі