У студзені інфляцыя ў Беларусі склала каля 2%

Каля 2% склала інфляцыя ў Беларусі ў студзені 2008 года. Пра гэта паведаміў міністр статыстыкі і аналізу Уладзімір Зіноўскі са спасылкай на папярэднія звесткі.  Паводле яго словаў, на студзеньскі ўзровень інфляцыі вызначальны ўплыў аказаў “рост кошту жыллёва-камунальных паслугаў, харчавання і шэраг іншых фактараў”.

Узровень інфляцыі ў Беларусі на 2008 год запланаваны ў межах 6-8%. Летась урад таксама планаваў утрымаць інфляцыю ў межах 6-8%. Аднак фактычны ўзровень інфляцыі склаў 12,1%. Гэта быў найгоршы паказчык з 2004 года, калі інфляцыя склала 14,4%.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі