У студзені беларусы прадалі валюты на $37 мільёнаў больш, чым купілі

У студзені беларусы прадалі валюты на $37 мільёнаў больш, чым купілі

У студзені беларусы прадалі валюты на $37 мільёнаў больш, чым купілі. Было прададзена наяўнай і безнаяўнай валюты амаль 694 млн долараў у эквіваленце, а куплена — амаль $657 млн. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацбанка.

Што да суб’ектаў гаспадарання, рэзідэнтаў Беларусі, то за мінулы месяц яны прадалі валюты на 1 млрд 469 млн долараў, а купілі — $1 млрд 736 млн.

Як паведамляла Еўрарадыё, у 2017 годзе жыхары нашай краіны прадалі валюты на $1,758 млрд больш, чым купілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі